Вандроўны тост: святкуем 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча онлайн

Святкаванне юбілею класіка 28-29 лістапада ў Оршы зладзяць Беларускі ПЭН-Цэнтр, Аршанская філія Таварыства беларускай мовы, Аршанскі рэгіянальны партал orsha.eu, а таксама іншыя партнёры.

Праз рост эпідэміі каронавірусу святкаваць 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча Вандроўны Фэст прапануе сёлета у інтэрнэце. У чацвер 26 лістапада  збіраемся сем’ямі і кампаніямі за бяседным сталом і ўключаем стрым на канале  Беларускага  ПЭН-Цэнтру.