Юбілейная вечарына да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча ў Мінску (перанесеная ў онлайн)

Запрашаем на вялікі літаратурны вечар 25 лістапада

АДМЕНА:

На жаль, у сувязі з пагаршэннем эпідэміялагічнай сітуацыі і хваробай некалькіх нашых выступоўцаў, Саюз беларускіх пісьменнікаў вымушаны скасаваць юбілейную вечарыну да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча, якая была запланаваная на гэты тыдзень у кнферэнц-залі рэстарана “Сёмае неба”.

ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” правядзе святкаванне юбілею ў анлайн-фармаце. Да 90-годдзя Уладзіміра Сымонавіча мы апублікуем невядомыя яго аўтографы і малюнкі, а таксама падрыхтуем некалькі вельмі цікавых матэрыялаў на нашым сайце.

Сачыце са абнаўленнямі!

25 лістапада ў Мінску ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” ладзіць памятную вечарыну да 90-годдзя класіка беларускай літаратуры, любімага пісьменніка многіх беларусаў Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Падчас вечарыны прагучаць успаміны пра Уладзіміра Караткевіча, песні на ягоныя тэксты выканаюць вядомыя беларускія музыкі.

Арганізатары просяць наведнікаў выконваць медыцынскія засцярогі і маскавы рэжым.

Месца правядзення: канферэнц-зала рэстарана “Сёмае неба” (гасцініца “Мінск”, праспект Незалежнасці, 11, корпус 2, 6-ы паверх)

Час: 25 лістапада, 18.00

Уваход вольны