“Неба з сабою”: імёны фіналістаў конкурса

Вандроўны Фэст Уладзіміра Караткевіча рады абвесціць вынікі конкурсу “Неба з сабою”,  які ладзіўся ў 2020 годзе і быў прымеркаваны да 90-годдзя класіка.

Нагадаем, што на конкурс маглі падаць рукапісы аўтары і аўтаркі, якія дагэтуль не мелі кніг на беларускай мове. Вынікам конкурса меліся быць майстар-класы для ўдзельнікаў, якія дазволіоі б ім падрыхтаваць кнігу да выхаду ў свет. Аўтарам найлепшых рукапісаў конкурс меўся дапамагчы з выхадам кнігі.

 

Журы конкурса (і потым кіраўнікамі майстар-класаў) выступілі паэты і празаікі Сяргей Дубавец, Наста Кудасава, Вальжына Морт, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч.

 

Агулам на конурс было даслана 36 рукапісаў. Журы адабрала больш за 20 рукапісаў, якім прысудзіла 1, 2 або 3 месца. Усе аўтары маглі па жаданні далучыцца да майстар-класаў па паэзіі і прозе, якія прайшлі ў лістападзе 2020 года ў онлайн-фармаце.

А вось і пералік нашых пераможцаў:

 

Першае месца

ЛЮДМІЛА ДРЫК (проза: раман для падлеткаў).

ГАННА ШАКЕЛЬ (паэзія: зборнік вершаў).

КАСЯ ЧЭКАТОЎСКАЯ (драматургія: зборнік п’ес).

МАРЫЯ БАДЗЕЙ (паэзія: зборнік вершаў).

 

Другое месца

ВІКТАР ВАРАНЕЦ (проза: зборнік апавяданняў)

ІЛЛЯ КУЛЬБІЦКІ (паэзія: зборнік вершаў).

НЯХВЕД ШЫЁБУР (суаўтарства: Віталь Шыёнак і Андрэй Бурэц; проза: раман).

МАРЫСЯ НЕМІРОВІЧ  (проза).

ІРЫНА НОВІК, Гродна (проза: раман).

ЦІМУР БУЙКО (паэзія: зборнік вершаў).

 

Трэцяе месца

 

Проза:

СВЯТЛАНА ГАЛУЗА

ВАЛЯНЦІНА СТАНКЕВІЧ (проза: недапісаны раман пра актуальныя падзеі ў Беларусі)

АНГЕЛІНА МАРТЫСЕВІЧ

ПАЛІНА ПІТКЕВІЧ

ВАЛЕРЫ ЯСЕНЬ

АЛЕНА ГАЙДАМОВІЧ

МІКІТА ВОЛКАЎ

 

Паэзія:

ЯЎГЕН СКІБСКІ

ПАВЕЛ ЛЮБЕЦКІ

ЯНІНА РАВЯКА

ПАВЕЛ АСТРАВУХ

ЯЎГЕН ЧАРНЫШОЎ

Шчыра віншуем пераможцаў і дзякуем за тое, што знайшлі сілы да ўдзелу ў нашых занятках у такі няпросты для ўсіх час. Са свайго боку прыносім прабачэнні за тое, што не ўсе абяцанні па конкурсе пакуль магчыма выканаць. Выказваем спадзевы, што праект “Неба з сабою” прадуктыўна працягнецца ў 2021 годзе.