Вандроўны Фэст

Вандроўны Фэст Уладзіміра Караткевіча – штогадовая ініцыятыва, распачатая ў 2019 годзе. Сёлета, калі ўсе мы святкуем 90-годдзе Караткевіча, Вандроўны Фэст набірае асаблівы размах. Мы спадзяемся, што нашы імпрэзы ды падарожжы дапамогуць лягчэй пераадолець нягоды 2020 года ў імя жыцця і ўзнімуць настрой усім, хто да іх спрычыніцца.

Тут, на сайце Вандроўнага Фэсту, мы анансуем ягоныя асноўныя падзеі. Але мы таксама будзем асвятляць тое, як у Беларусі і свеце ўшаноўваюць памяць класіка ў год юбілею.

Запрашаем асобаў і арганізацыі далучацца да Фэсту з прапановамі ды ініцыятывамі. Мы будзем рады валанцёрскай дапамозе ў лістападзе 2020 года падчас арганізацыі вялікага свята ў Оршы і партнёрскаму ўдзелу ў падзеі. Мы таксама знаходзімся ў актыўным пошуку мецэнатаў, каб усё задуманае сёлета ўдалося.

Анонсы вашых падзей, звязаных з асобай Уладзіміра Караткевіча, або рэпартажы пра іх, а таксама прапановы па спонсарстве і партнёрстве з Вандроўным Фэстам Уладзміра Караткевіча, дасылайце на адрас [email protected] з пазнакай “Фэст Караткевіча” або праз гугл-форму:

Вандроўкі

Адрасы Уладзіміра Караткевіча

Бясплатныя аўтарскія экскурсіі па Вільні, Кіеве, Мінску і Оршы пройдуць 19-20 верасня. Шчыра запрашаем ўсіх аматараў творчасці Караткевіча на захапляльныя шпацыры па любімых гарадах пісьменніка.

Вадаплаўны флэш-моб “Ладдзя радасці”

Прапануем усім аматарам літаратуры і водных падарожжаў сплысці гэтым летам на любым вадаплаўным сродку па Дняпры ад Оршы да Рагачова. Спампуйце наш “пашпарт водніка”, каб даведацца, як ператварыць сваю вандроўку ў незабыўны квэст па гісторыі і культуры. Самых актыўных чакаюць прызы ад Вандроўнага Фэсту.

Сплаў па Дняпры экіпажу “Шустрыкі”. Як гэта было

У 2020 годзе ў вадаплаўным флэшмобе "Ладдзя радасці"  ўзяла ўдзел толькі адна каманда – сям'я Галко-Косар у поўным складзе. Аматары вандровак, вопытныя паходнікі, яны выправіліся ў вандроўку не ў абы-які для Беларусі дзень 9 жніўня. З якімі прыгодамі яны сутыкнуліся па дарозе, чытайце ў справаздачы Наталлі Косар. 

Конкурсы

Конкурс дэбютных рукапісаў “Неба з сабою”

Аўтары і аўтаркі, якія не маюць кніг на беларускай мове, могуць даслаць рукапісы  на конкурс да 9 жніўня. Узрост дэбютантаў неабмежаваны. Падрыхтоўку макетаў найлепшых кніг падтрымае кампанія “5 элемент”.

Конкурс маладых літаратараў “Экслібрыс”

Саюз Беларускіх пісьменнікаў абвесціў конкурс да 90-годдзя пісьменніка. Аўтары і аўтаркі ў веку да 35 гадоў могуць даслаць свае творы да 1 лістапада.

“Неба з сабою”: імёны фіналістаў конкурса

Вандроўны Фэст Уладзіміра Караткевіча рады абвесціць вынікі конкурсу “Неба з сабою”,  які ладзіўся ў 2020 годзе і быў прымеркаваны да 90-годдзя класіка.

Iмпрэзы

Юбілейная вечарына да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча ў Мінску (перанесеная ў онлайн)

Запрашаем на вялікі літаратурны вечар 25 лістапада

Вандроўны тост: святкуем 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча онлайн

Святкаванне юбілею класіка 28-29 лістапада ў Оршы зладзяць Беларускі ПЭН-Цэнтр, Аршанская філія Таварыства беларускай мовы, Аршанскі рэгіянальны партал orsha.eu, а таксама іншыя партнёры.

арганізатары

партнёры